Euroline - Новости
    No Result
    View All Result
    No Result
    View All Result
    Euroline - Новости
    No Result
    View All Result

    Міхалок: \»Ганаруся, што жыву ў прасторы абвешчаных 4%\»

    admin by admin
    22.12.2010
    in Беларусь
    0

    Лідэр гурта \»Ляпіс Трубяцкой\» Сяргей Міхалок прызнаўся, што галасаваў за Ўладзімера Някляева, а абвешчаныя афіцыйныя вынікі галасаваньня ўспрымае з іроніяй.

    Міхалок: "Ганаруся, што жыву ў прасторы абвешчаных 4%"

    Для Сяргея Міхалка вынікі прэзыдэнцкіх выбараў і падзеі ў Менску 19 сьнежня ня сталіся нечаканасьцю. \»Разыгрываць грамадзкі спэктакль у нас навучыліся на пяць балаў. Я маўчу пра пытаньні праўды і крывадушнасьці, але ня мае межаў прафэсіяналізм, зь якім запускаецца ўся гэта лухта\».

    У час выбараў \»Ляпіс Трубяцкой\» быў з канцэртамі ў Маскве, таму музыканты галасавалі ў беларускай амбасадзе ў Расеі. Галасы іх падзяліліся між двума кандыдатамі — Андрэем Саньнікавым і Ўладзімерам Някляевым.

    \»Я асабіста абраў Някляева, бо ён паэт і творчы чалавек, — кажа Сяргей Міхалок. — Палітыкі ды эканамісты даўно ўжо засьведчылі ўсяму сьвету сваю нікчымнасьць, таму могуць нарабіць толькі трэшу. А такія, як Някляеў маюць надзею і нябесную мудрасьць, а свае ўчынкі супастаўляюць з боскімі ідэаламі.

    Мне ён падаўся цьвёрдым і рашучым чалавекам\».

    Паколькі лідэр \»Ляпісаў\» даўно ўжо адмовіўся ад тэлевізара ды інтэрнэту, навіны пра падзеі дазнаваўся праз радыёпрыймач па вяртаньні ў Менск. \»Я чуў дзіўныя выказваньні незразумелых экспэртаў у перапынках між песьнямі „Саня останется с нами“, яны казалі пра п’янае быдла, чортаў ды бандытаў. Я ня быў на Плошчы, але ведаю, што афіцыйная вэрсія і тое, што я ведаю ад знаёмых людзей, адрозьніваюцца каардынальна. Усе тыя прамовы, якія я чуў на прапрэзыдэнцкіх радыёканалах, не маглі быць напісаныя за адну ноч, гэта былі выдатна прадуманыя вострасацыяльныя тэксты ўзроўню Зошчанкі. Яўна іх падрыхтавалі загадзя. Гэта ня проста хлусьня. Ірэальны ўтапічны сьвет настолькі запанаваў у некаторых галовах, што для іх ён стаў рэальнасьцю\».

    Сам Міхалок абвешчаныя афіцыйныя вынікі галасаваньня ўспрымае з іроніяй. Кажа, што даўно ведаў, што ён ды кола яго знаёмых — аўтсайдэры. \»Я жыву ў прасторы гэтых чатырох працэнтаў. Ім трэба, каб мы адчулі сябе меншасьцю, а нам варта гэтым ганарыцца. Бо мы не сыстэмнікі, мы — відушчыя, мы жывем поўным жыцьцём і рэалізоўваемся ў творчым і асабістым пляне\».

    Сяргей раіць усім не журыцца.

    \»Чалавек мусіць самарэалізоўвацца ў хоць якіх прапанаваных яму умовах. І цяжкасьці робяць нас мацней, бо энэргія зьяўляецца ў працэсе пераадоленьня. Ня варта чакаць падарунку ад нябёсаў ды шчасьця ад валадароў. У тым, як мы галасуем і як сябе паводзім — момант ісьціны. Трэба выбудоўваць свой сьвет, выпхнуць сябе з гэтага масмэдыйнага палітычнага мірка і будаваць уласную камунікацыю, адладжваць сувязі з такімі, як ты. Героям можна стаць, прыклаўшы аграмадныя высілкі, праз праявы волі і характару\».

    Previous Post

    17 затрыманым пасля выбараў пагражае да 15 гадоў турмы

    Next Post

    В Испании запретили курить в ресторанах и барах

    Next Post

    В Испании запретили курить в ресторанах и барах

    Добавить комментарий Отменить ответ

    Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

    Свежие записи

    • Хакеры взломали «Аэрофлот»
    • Трамп заявил, что США и ЕС заключили торговую сделку
    • Из-за жары в Европе за 10 дней умерли 2,3 тысячи человек
    • Умер актёр Майкл Мэдсен
    • В ДТП в Испании погиб футболист \»Ливерпуля\» Диогу Жота

    Архивы

    • Июль 2025
    • Май 2025
    • Апрель 2025
    • Март 2025
    • Февраль 2025
    • Январь 2025
    • Декабрь 2024
    • Ноябрь 2024
    • Октябрь 2024
    • Сентябрь 2024
    • Август 2024
    • Июль 2024
    • Июнь 2024
    • Май 2024
    • Апрель 2024
    • Март 2024
    • Февраль 2024
    • Январь 2024
    • Декабрь 2023
    • Ноябрь 2023
    • Октябрь 2023
    • Сентябрь 2023
    • Август 2023
    • Июль 2023
    • Апрель 2023
    • Январь 2023
    • Декабрь 2022
    • Ноябрь 2022
    • Октябрь 2022
    • Сентябрь 2022
    • Июль 2022
    • Июнь 2022
    • Февраль 2021
    • Декабрь 2020
    • Ноябрь 2020
    • Сентябрь 2020
    • Август 2020
    • Июль 2020
    • Июнь 2020
    • Май 2020
    • Апрель 2020
    • Март 2020
    • Февраль 2020
    • Январь 2020
    • Сентябрь 2019
    • Октябрь 2018
    • Сентябрь 2018
    • Август 2018
    • Апрель 2018
    • Март 2018
    • Февраль 2018
    • Январь 2018
    • Ноябрь 2017
    • Октябрь 2017
    • Июль 2017
    • Июнь 2017
    • Апрель 2017
    • Март 2017
    • Февраль 2017
    • Январь 2017
    • Сентябрь 2016
    • Май 2016
    • Апрель 2016
    • Февраль 2016
    • Декабрь 2015
    • Июнь 2015
    • Май 2015
    • Апрель 2015
    • Март 2015
    • Февраль 2015
    • Январь 2015
    • Декабрь 2014
    • Ноябрь 2014
    • Октябрь 2014
    • Сентябрь 2014
    • Август 2014
    • Июль 2014
    • Июнь 2014
    • Май 2014
    • Апрель 2014
    • Март 2014
    • Январь 2014
    • Декабрь 2013
    • Ноябрь 2013
    • Октябрь 2013
    • Июль 2013
    • Май 2013
    • Апрель 2013
    • Март 2013
    • Февраль 2013
    • Ноябрь 2012
    • Октябрь 2012
    • Сентябрь 2012
    • Август 2012
    • Июль 2012
    • Июнь 2012
    • Май 2012
    • Апрель 2012
    • Март 2012
    • Февраль 2012
    • Январь 2012
    • Декабрь 2011
    • Ноябрь 2011
    • Октябрь 2011
    • Сентябрь 2011
    • Август 2011
    • Июль 2011
    • Июнь 2011
    • Май 2011
    • Апрель 2011
    • Март 2011
    • Февраль 2011
    • Январь 2011
    • Декабрь 2010
    • Ноябрь 2010
    • Октябрь 2010
    • Сентябрь 2010
    • Август 2010
    • Июль 2010
    • Июнь 2010
    • Май 2010
    • Апрель 2010
    • Март 2010
    • Февраль 2010
    • Январь 2010
    • Декабрь 2009
    • Ноябрь 2009
    • Октябрь 2009
    • Сентябрь 2009
    • Август 2009
    • Июль 2009
    • Июнь 2009
    • Май 2009
    • Апрель 2009
    • Март 2009
    • Февраль 2009
    • Январь 2009
    • Декабрь 2008
    • Ноябрь 2008
    • Октябрь 2008
    • Сентябрь 2008

    Рубрики

    • Рубрик нет

        © 2026 JNews - Premium WordPress news & magazine theme by Jegtheme.

        No Result
        View All Result

            © 2026 JNews - Premium WordPress news & magazine theme by Jegtheme.