Euroline - Новости
    No Result
    View All Result
    No Result
    View All Result
    Euroline - Новости
    No Result
    View All Result

    Ва ўлады няма прыстойнага плана па выхадзе краіны з крызісу?

    admin by admin
    15.01.2009
    in Беларусь
    0

    Як на днях паведаміў старшыня Федэрацыі хакею РБ і па сумяшчальніцтве міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў, у сталіцы ў гэтым годзе пачнецца будаўніцтва новага лядовага палаца. Трыбуны чарговай лядовай арэны будуць умяшчаць аж 7,7 тысячы гледачоў, а ўзвядуць яе “ў самыя кароткія тэрміны” з разлікам на правядзенне ў краіне ў 2014 годзе чэмпіянату свету па хакеі.

    Сотні тысяч беларусаў не могуць купіць валюту ў абменніках. Цэны на асобныя прадукты падскочылі на 40-50 адсоткаў, не гаворачы пра прамысловыя. Шматлікія прадпрыемствы прыпыняюць вытворчасць і адпраўляюць сваіх супрацоўнікаў у адпачынкі, якія не аплачваюцца. А дзяржава плануе без праблем выдзеліць некалькі дзесяткаў мільёнаў долараў на чарговы лядовы палац.

    Чэмпіянат свету 2014 года нашай уладзе вельмі карціць правесці ў сваёй краіне, а вось як без вялікіх страт і непапраўных наступстваў пражыць 2009 і 2010 гады — самыя цяжкія па прагнозах шматлікіх аналітыкаў — пакуль нашы “вярхі” не ведаюць. І, што самае сумнае, пэўна, не хочуць ведаць.

    Старшыня Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандр Ярашук нядаўна публічна выступіў з ініцыятывай неадкладна стварыць Антыкрызісны камітэт ці аднайменную групу, у якую ён прапануе прыцягнуць “інтэлектуальны патэнцыял дзеючых практыкаў і экспертаў-эканамістаў, у тым ліку і незалежных”.

    На думку Ярашука, пакуль з боку ўлад адзначаецца жаданне абмежавацца паўмерамі, што праяўляюцца ў прыцягненні крэдытных рэсурсаў і ў наяўнасці цэлых “стосаў” заяў, якія супакойваюць насельніцтва, раз’юшанае навагоднімі “падарункамі” ад Нацбанка.

    Між тым, як распавёў “Тут і цяпер” Аляксандр Ярашук, у нас ёсць унікальны шанс выйсці з крызісу моцнай і вельмі цікавай краінай:

    — Уінстан Чэрчыль у свой час сказаў, што “любы крызіс нясе не толькі негатыў, але і новыя магчымасці”. У цяперашняй улады ёсць магчымасці кансалідаваць беларускае грамадства, падаць руку апазіцыі, яе лепшым інтэлектуальным сілам і такім чынам разам пераадолець гэтую навалу. Апошняя павінна, па вялікім рахунку, нас усіх аб’яднаць.

    Улада падобную ідэю традыцыйна ўспрыняла па-свойму. Быў складзены праект плана дзеянняў па развіцці краінавага маркетынгу Беларусі, які павінен быць распрацаваны да 1 лютага гэтага года. У склад міжведамаснай працоўнай групы сярод іншых увайшлі і прадстаўнікі сацыялагічнай лабораторыі “Новак”, а таксама аналітычнага цэнтра “Стратэгія”.

    Кіраўнік “Стратэгіі” Леанід Заіка даў нашаму выданню эксклюзіўны каментар на вышэй абазначаную тэму:

    — Адразу скажу, што я эканаміст, а не маркетолаг. Ад нашага цэнтра ў рабоце названай групы павінен удзельнічаць Яраслаў Раманчук. Але і ён агаворвае свой удзел шматлікімі сур’ёзнымі перадумовамі.

    А план па краінавым маркетынгу складалі не эканамісты. І ўвогуле ён будуецца на пустым месцы. Не гэтым зараз павінна займацца наша краіна.

    На думку вядомага эканаміста, цяпер было б вельмі дарэчы стварыць Антыкрызісны камітэт:

    — Я нават прапанаваў бы зрабіць два такія камітэты. Адзін — па грашовай альбо манетарнай палітыцы, другі — па бюджэтнай палітыцы. Прычым уключыў бы туды не только айчынных незалежных прасунутых эканамістаў, але і замежных. Такіх, як, напрыклад, былы дарадца расійскага прэзідэнта па эканоміцы Андрэй Іларыёнаў ці Марэк Дамброўскі, член антыкрызіснага польскага ўрада Лешэка Бальцаровіча на пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя.

    Для арганізацыі такіх камітэтаў патрэбны толькі палітычная воля ўлады ды невялічкія грошы — дзесьці кошт аднаго “Майбаха”, які можна рэквізаваць у “жулікаватага” бізнесоўца (жарт).

    Сітуацыя складваецца без лішніх жартачак такім чынам, што без падобных камітэтаў нам усё цяжэй будзе абыходзіцца.

    Беларускі ўрад зараз знаходзіцца ў стане глыбокай разгубленасці. Не здолелі нават як след правесці ўжо сумна вядомую дэвальвацыю. Можна было хаця б некалькі месяцаў 2009 года пачакаць, каб насельніцтва так не рванула за валютай. Усе ж выдатна ведаюць, што на пачатку новага года нашым людзям трэба адпачыць ад любых катаклізмаў. А тут яго фактычна разбудзілі і раз’юшылі.

    Цяпер урад баіцца вырашаць любыя больш-менш сур’ёзныя пытанні. У вялікіх дзяржаўных чыноў паралізавана воля. Ды і штаны іх, вобразна кажучы, занадта працёрліся. Надышоў час саступаць маладым і здольным знаходзіць выйсце з самай цяжкай сітуацыі.

    Нацыянальны банк таксама значна страціў уласную самастойнасць. З гэтай гвалтоўнай дэвальвацыяй на яго проста “наехалі” і прымусілі правесці яе насуперак усім эканамічным законам.

    У сённяшняй сітуацыі выйграў толькі адзін бок — экспарцёры, якія захацелі есці бутэрброды з ікрой. І з дапамогай лабісцкай палітыкі гэтыя бутэрброды яны атрымалі. Астатнім дасталіся ледзь не аднамомантная інфляцыя мінімум як у 25 адсоткаў і бутэрброды, не заўсёды нават і з маслам.

    Цяпер, як лічыць Заіка, ёсць толькі два варыянты развіцця падзей:

    — альбо ўлада адважваецца на шырокі дыялог з грамадствам і асабліва яго найбольш адукаванай і падрыхтаванай да крызісных з’яў часткай,

    — альбо спрацоўвае эфект даміно. Пасля абясцэньвання грашовых укладаў насельніцтва і павышэння цэн на прамысловыя і харчовыя тавары краіне пагражаюць беспрацоўе, закрыццё прадпрыемстваў і г.д.

    Праўда, для пачатку нашым людзям трэба ўсё ж такі шчыра патлумачыць, чаму ў “дрэннай і слабай амерыканскай эканоміцы” долар ледзь не з кожным днём мацнее, а ў “беларускай моцнай унікальнай эканоміцы” нацыянальная грашовая адзінка пачала хутка слабець.

    У сувязі з усім вышэйсказаным застаецца адзінае пытанне: ці пагадзіцца ўлада наладзіць такі паўнавартасны дыялог з беларускім грамадствам, ці пойдзе на стварэнне Антыкрызіснага камітэта, ці захоча НА САМАЙ СПРАВЕ прыцягваць да кіравання краінай у сённяшніх вельмі няпростых умовах незалежных эканамістаў і экспертаў?

    Палітолаг Генадзь Лойка лічыць, што на такі варыянт развіцця падзей спадзеву няшмат:

    — Для гэтага дыялога ўладзе неабходна ў тэрміновым парадку перавыхаваць сябе, адмовіцца ад “усемагутнага” я. Нават у публічным звароце да беларускага электарату Аляксандр Лукашэнка робіць упор на сваё меркаванне па тым ці іншым пытанні. “Я б не рэкамендаваў бегчы і скупляць тавары”, “Я б не раіў здымаць грошы з банкаўскіх рахункаў”. Але мы ўсе выдатна помнім, да чаго прывялі яго нядаўнія асабістыя абяцанні не дэвальваваць беларускі рубель у бліжэйшай будучыні.

    Да таго ж спробы наладзіць паўнавартасны дыялог з апазіцыяй ужо былі. Пад эгідай АБСЕ некалькі гадоў таму ўлады і апазіцыя паспрабавалі зварганіць нейкі калегіяльны дарадчы орган. Скончылася ўсё вялікім пшыкам.

    Цяпер наш лідэр падчас аднаго і таго ж (!!!) спічу абвяшчае пра заяўляльны прынцып распачынання сваёй справы для ініцыятыўных грамадзян, а потым адразу ж папярэджвае іх аб крымінальнай адказнасці ў выпадку невыканання пэўных умоў гаспадарання!

    “Зверху” шмат загаварылі пра своеасаблівую “новую эканамічную палітыку”, якая заключаецца ў шматлікіх вольнасцях для прадпрымальнікаў. І тут жа намеснік міністра эканомікі Уладзімір Адашкевіч публічна заяўляе, што «мы іх (прадпрымальнікаў — В. А. ) прымусім адкруціць цэны назад, калі для іх павышэння не было аб’ектыўных падстаў”.

    Другі высокі службоўца — старшыня Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч — прызнаўся, што “на руках у насельніцтва можа знаходзіцца ад 2 да 20 млрд даляраў у розных валютах”. І, маўляў, навошта іх захоўваць “у панчохах”, калі можна занесці ў банкі і атрымаць шалёны прыбытак.

    На гэтых “угаворваннях” антыкрызісныя захады і праграмы пакуль у асноўным і заканчваюцца. Беларусы ж цяпер больш шалеюць ад грашовай палітыкі таго ж Нацбанка і ўрада ў цэлым.

    Previous Post

    Милинкевич намерен участвовать в президентских выборах и готов сотрудничать с властями

    Next Post

    Гендиректор ТД «Ждановичи» готов возместить государству ущерб в 85 млрд рублей

    Next Post

    Гендиректор ТД "Ждановичи" готов возместить государству ущерб в 85 млрд рублей

    Добавить комментарий Отменить ответ

    Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

    Свежие записи

    • Хакеры взломали «Аэрофлот»
    • Трамп заявил, что США и ЕС заключили торговую сделку
    • Из-за жары в Европе за 10 дней умерли 2,3 тысячи человек
    • Умер актёр Майкл Мэдсен
    • В ДТП в Испании погиб футболист \»Ливерпуля\» Диогу Жота

    Архивы

    • Июль 2025
    • Май 2025
    • Апрель 2025
    • Март 2025
    • Февраль 2025
    • Январь 2025
    • Декабрь 2024
    • Ноябрь 2024
    • Октябрь 2024
    • Сентябрь 2024
    • Август 2024
    • Июль 2024
    • Июнь 2024
    • Май 2024
    • Апрель 2024
    • Март 2024
    • Февраль 2024
    • Январь 2024
    • Декабрь 2023
    • Ноябрь 2023
    • Октябрь 2023
    • Сентябрь 2023
    • Август 2023
    • Июль 2023
    • Апрель 2023
    • Январь 2023
    • Декабрь 2022
    • Ноябрь 2022
    • Октябрь 2022
    • Сентябрь 2022
    • Июль 2022
    • Июнь 2022
    • Февраль 2021
    • Декабрь 2020
    • Ноябрь 2020
    • Сентябрь 2020
    • Август 2020
    • Июль 2020
    • Июнь 2020
    • Май 2020
    • Апрель 2020
    • Март 2020
    • Февраль 2020
    • Январь 2020
    • Сентябрь 2019
    • Октябрь 2018
    • Сентябрь 2018
    • Август 2018
    • Апрель 2018
    • Март 2018
    • Февраль 2018
    • Январь 2018
    • Ноябрь 2017
    • Октябрь 2017
    • Июль 2017
    • Июнь 2017
    • Апрель 2017
    • Март 2017
    • Февраль 2017
    • Январь 2017
    • Сентябрь 2016
    • Май 2016
    • Апрель 2016
    • Февраль 2016
    • Декабрь 2015
    • Июнь 2015
    • Май 2015
    • Апрель 2015
    • Март 2015
    • Февраль 2015
    • Январь 2015
    • Декабрь 2014
    • Ноябрь 2014
    • Октябрь 2014
    • Сентябрь 2014
    • Август 2014
    • Июль 2014
    • Июнь 2014
    • Май 2014
    • Апрель 2014
    • Март 2014
    • Январь 2014
    • Декабрь 2013
    • Ноябрь 2013
    • Октябрь 2013
    • Июль 2013
    • Май 2013
    • Апрель 2013
    • Март 2013
    • Февраль 2013
    • Ноябрь 2012
    • Октябрь 2012
    • Сентябрь 2012
    • Август 2012
    • Июль 2012
    • Июнь 2012
    • Май 2012
    • Апрель 2012
    • Март 2012
    • Февраль 2012
    • Январь 2012
    • Декабрь 2011
    • Ноябрь 2011
    • Октябрь 2011
    • Сентябрь 2011
    • Август 2011
    • Июль 2011
    • Июнь 2011
    • Май 2011
    • Апрель 2011
    • Март 2011
    • Февраль 2011
    • Январь 2011
    • Декабрь 2010
    • Ноябрь 2010
    • Октябрь 2010
    • Сентябрь 2010
    • Август 2010
    • Июль 2010
    • Июнь 2010
    • Май 2010
    • Апрель 2010
    • Март 2010
    • Февраль 2010
    • Январь 2010
    • Декабрь 2009
    • Ноябрь 2009
    • Октябрь 2009
    • Сентябрь 2009
    • Август 2009
    • Июль 2009
    • Июнь 2009
    • Май 2009
    • Апрель 2009
    • Март 2009
    • Февраль 2009
    • Январь 2009
    • Декабрь 2008
    • Ноябрь 2008
    • Октябрь 2008
    • Сентябрь 2008

    Рубрики

    • Рубрик нет

        © 2025 JNews - Premium WordPress news & magazine theme by Jegtheme.

        No Result
        View All Result

            © 2025 JNews - Premium WordPress news & magazine theme by Jegtheme.