Euroline - Новости
    No Result
    View All Result
    No Result
    View All Result
    Euroline - Новости
    No Result
    View All Result

    У Брэсце абралі 5 лепшых юных чытальнікаў беларускай літаратуры ў рэгіёне

    admin by admin
    23.02.2018
    in Беларусь
    0

    22 лютага ў Брэсце адбыўся рэгіянальны фінал рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom». У ім спаборнічалі лепшыя чытальнікі з Брэста і Брэсцкай вобласці па выніках першага этапу конкурсу. Яны выканалі творы беларускіх аўтараў. 5 пераможцаў рэгіянальнага этапу ўзнагароджаны смартфонамі і будуць прадстаўляць Берасцейшчыну ў вялікім рэспубліканскім фінале конкурсу, які адбудзецца ў траўні.

    У Брэсце абралі 5 лепшых юных чытальнікаў беларускай літаратуры ў рэгіёне

    Удзельнікамі праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» ў гэтым сезоне сталі вучні 7-8 класаў школ і гімназій з усёй Беларусі. На працягу 2 месяцаў рабятызапісвалі відэа, на якіх чыталі творы беларускай літаратуры і выкладвалі іх на свае асабістыя старонкі ў сацыяльных сетках. Школьнікі з усёй Беларусі даслалі на конкурс 2048 відэа агульнай працягласцю больш за 45 гадзін. Па выніках першага этапу журы вызначыла па 30 лепшых чытальнікаў з кожнай вобласці і горада Мінска. З Брэсцкай вобласці на конкурс паступіла 280 відэапрац.

    Рэгіянальны фінал у Брэсце прайшоў у школе №30. Галоўнае, што ацэньвала журы – выразнае і чыстае выкананне твора. Дадатковы напал спаборніцтва надаваў ліміт па працягласці выступу для кожнага ўдзельніка – да 2 хвілін. У склад журы ўвайшлі пісьменніца Раіса Баравікова, кіраўнік групы па карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці кампаніі velcom Віктар Пазнякоў, метадыст вучэбна-метадычнага кабінета Маскоўскага раёна горада Брэста Ірына Паўлючук, паэтка Маргарыта Латышкевіч.

    Пераможцамі рэгіянальнага фіналу ў Брэсце сталі 5 канкурсантаў: Аляксандра Коцелева (сярэдняя школа №37 г. Брэста), Аляксандр Каляда (сярэдняя школа №24 г. Брэста), Крысціна Сліпчэнка (Малецкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад — сярэдняя школа), Ангеліна Мішпількіна (Высокаўская сярэдняя школа), Елізавета Шчэрбацэвіч (гімназія г. Кобрына). Яны ўзнагароджаны смартфонамі і запрошаныя на рэспубліканскі фінал конкурсу.

    Старшыня журы Раіса Баравікова адзначыла высокі ўзровень усіх удзельнікаў: «Мне вельмі прыемна глядзець на нашых канкурсантаў, таму што, гледзячы на ​​іх, разумею, што нас чакае выдатная будучыня. У якой жывуць нашы беларускія традыцыі, наша мова. Дзякуй вам, канкурсанты з Брэстчыны, за ваш талент. А таксама, кампаніі velcom за стварэнне такога важнага праекта, які спрыяе захаванню і распаўсюджванню нашай роднай мовы».

    Запрошаным госцем конкурсу ў Брэсце стаў гулец Брэсцкага гандбольнага клуба імя Мяшкова Валянцін Сілко. На рэгіянальным фінале ў Брэсце Валянцін ўражаннямі ад конкурсу: «Дзякуй за тое, што запрасілі на такое выдатнае мерапрыемства. Я, на самой справе, уражаны такой колькасцю таленавітых дзяцей у нашай Брэсцкай вобласці. Вы ўжо ўсе пераможцы. Дзякуй вам вялікі!».

    У рамках другога этапу конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» пройдуць яшчэ 5 рэгіянальных фіналаў. Графік правядзення мерапрыемстваў: Жодзіна (Мінская вобласць) — 1 сакавіка, Віцебск — 15 сакавіка, Магілёў — 20 сакавіка, Гомель — 10 красавіка, Гродна — 25 красавіка. Рэспубліканскі фінал конкурсу адбудзецца ў траўні. Пяці лепшым юным чытальнікам краіны па яго выніках будуць уручаны смартфоны маркі Apple.

    Previous Post

    Женская сборная Беларуси по биатлону выиграла золото в эстафете

    Next Post

    Finnair запускает прямой рейс в Минск

    Next Post

    Finnair запускает прямой рейс в Минск

    Добавить комментарий Отменить ответ

    Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

    Свежие записи

    • Хакеры взломали «Аэрофлот»
    • Трамп заявил, что США и ЕС заключили торговую сделку
    • Из-за жары в Европе за 10 дней умерли 2,3 тысячи человек
    • Умер актёр Майкл Мэдсен
    • В ДТП в Испании погиб футболист \»Ливерпуля\» Диогу Жота

    Архивы

    • Июль 2025
    • Май 2025
    • Апрель 2025
    • Март 2025
    • Февраль 2025
    • Январь 2025
    • Декабрь 2024
    • Ноябрь 2024
    • Октябрь 2024
    • Сентябрь 2024
    • Август 2024
    • Июль 2024
    • Июнь 2024
    • Май 2024
    • Апрель 2024
    • Март 2024
    • Февраль 2024
    • Январь 2024
    • Декабрь 2023
    • Ноябрь 2023
    • Октябрь 2023
    • Сентябрь 2023
    • Август 2023
    • Июль 2023
    • Апрель 2023
    • Январь 2023
    • Декабрь 2022
    • Ноябрь 2022
    • Октябрь 2022
    • Сентябрь 2022
    • Июль 2022
    • Июнь 2022
    • Февраль 2021
    • Декабрь 2020
    • Ноябрь 2020
    • Сентябрь 2020
    • Август 2020
    • Июль 2020
    • Июнь 2020
    • Май 2020
    • Апрель 2020
    • Март 2020
    • Февраль 2020
    • Январь 2020
    • Сентябрь 2019
    • Октябрь 2018
    • Сентябрь 2018
    • Август 2018
    • Апрель 2018
    • Март 2018
    • Февраль 2018
    • Январь 2018
    • Ноябрь 2017
    • Октябрь 2017
    • Июль 2017
    • Июнь 2017
    • Апрель 2017
    • Март 2017
    • Февраль 2017
    • Январь 2017
    • Сентябрь 2016
    • Май 2016
    • Апрель 2016
    • Февраль 2016
    • Декабрь 2015
    • Июнь 2015
    • Май 2015
    • Апрель 2015
    • Март 2015
    • Февраль 2015
    • Январь 2015
    • Декабрь 2014
    • Ноябрь 2014
    • Октябрь 2014
    • Сентябрь 2014
    • Август 2014
    • Июль 2014
    • Июнь 2014
    • Май 2014
    • Апрель 2014
    • Март 2014
    • Январь 2014
    • Декабрь 2013
    • Ноябрь 2013
    • Октябрь 2013
    • Июль 2013
    • Май 2013
    • Апрель 2013
    • Март 2013
    • Февраль 2013
    • Ноябрь 2012
    • Октябрь 2012
    • Сентябрь 2012
    • Август 2012
    • Июль 2012
    • Июнь 2012
    • Май 2012
    • Апрель 2012
    • Март 2012
    • Февраль 2012
    • Январь 2012
    • Декабрь 2011
    • Ноябрь 2011
    • Октябрь 2011
    • Сентябрь 2011
    • Август 2011
    • Июль 2011
    • Июнь 2011
    • Май 2011
    • Апрель 2011
    • Март 2011
    • Февраль 2011
    • Январь 2011
    • Декабрь 2010
    • Ноябрь 2010
    • Октябрь 2010
    • Сентябрь 2010
    • Август 2010
    • Июль 2010
    • Июнь 2010
    • Май 2010
    • Апрель 2010
    • Март 2010
    • Февраль 2010
    • Январь 2010
    • Декабрь 2009
    • Ноябрь 2009
    • Октябрь 2009
    • Сентябрь 2009
    • Август 2009
    • Июль 2009
    • Июнь 2009
    • Май 2009
    • Апрель 2009
    • Март 2009
    • Февраль 2009
    • Январь 2009
    • Декабрь 2008
    • Ноябрь 2008
    • Октябрь 2008
    • Сентябрь 2008

    Рубрики

    • Рубрик нет

        © 2026 JNews - Premium WordPress news & magazine theme by Jegtheme.

        No Result
        View All Result

            © 2026 JNews - Premium WordPress news & magazine theme by Jegtheme.