Сегодня Суббота, 18 Сентября 2021

Нацбанк увеличил ставку рефинансирования до 12% годовых

Национальный банк Беларуси (НББ) с 17 декабря 2008 года увеличил ставку рефинансирования до 12% годовых с 11% годовых, сообщили агентству "Интерфакс-Запад" в управлении информации НББ.
 
Повышение базовой ставки произведено с целью повышения доходности сбережений в национальной валюте.
 
Данное повышение ставки рефинансирования является пятым и самым значительным в 2008 году. До этого НББ 4 раза повышал ставку каждый раз на 0,25 процентного пункта. Последнее повышение ставки рефинансирования было проведено 12 ноября - с 10,75% годовых до 11% годовых.
 
В соответствии с основными направлениями денежно-кредитной политики на 2008 год, НББ прогнозировал ставку рефинансирования на конец 2008 года в пределах 7-9% годовых при условии инфляции в пределах прогнозных 6-8%. За 11 месяцев инфляция в Беларуси составила 12%. Годовая инфляция в ноябре 2008 года составила 14,7%.
 
На 2009 год НББ прогнозирует ставку рефинансирования на уровне 10-12% годовых к концу года при условии ограничения инфляции до 9-11%.

ЗВЯЗДА: Як павышэнне стаўкі рэфiнансавання адаб’ецца на крэдытаатрымальнiках
 
Што датычыцца крэдытаў на спажывецкiя патрэбы, то ў адным са сталiчных банкаў нам патлумачылi, што з сённяшняга дня працэнтная стаўка павышаецца на 1 пункт — з 24 д 25 працэнтаў. Такiя крэдыты тут сёння даюцца на тры гады, толькi ў беларускiх рублях i максiмальная iх сума — 5 мiльёнаў. Калi крэдытная дамова прадугледжвае змену працэнтнай стаўкi па крэдыце разам са зменай стаўкi рэфiнансавання, то банк не абавязаны паведамляць клiенту пра тое, што працэнты па яго крэдыце змянiлiся. Прычым, можа быць iх як павялiчэнне, так i знiжэнне. Штомесячныя выплаты складаюць 10 працэнтаў ад сумы крэдыту, г. зн., сёння, узяўшы крэдыт на 5 мiльёнаў рублёў, штомесяц неабходна плацiць 500 тысяч (сюды ўваходзiць пагашэнне асноўнага доўгу i працэнты па крэдыце). Каб атрымаць такi крэдыт, неабходна мець заробак 1 мiльён 300 тысяч рублёў i паручыцеля (альбо некалькiх) з гэтакiм жа заробкам.
 
На набыццё жылля той жа банк выдае крэдыты ў любой валюце, але ў суме, якая ў эквiваленце не перавышае 10 тысяч долараў.
 

— Як толькi людзi даведваюцца пра гэту акалiчнасць, iх цiкаўнасць да пэўнай банкаўскай паслугi знiкае, — прызнаўся супрацоўнiк банка.

Многiя банкi, якiя яшчэ на мiнулым тыднi крэдытавалi набыццё жылля, цяпер выдачу такiх крэдытаў прыпынiлi.
 
У тым банку, якi падобныя крэдыты яшчэ выдае, з сённяшняга дня працэнтная стаўка у беларускiх рублях павялiчылася i складае 23 працэнты. У еўра i доларах — 21 працэнт. Крэдыт на набыццё жылля даецца на 15 гадоў, каб яго аформiць, неабходна мець двух паручыцеляў i дамову куплi-продажу, можна яшчэ не зарэгiстраваную ў БРТІ. Аднак на момант выдачы крэдыту дамова павiнна быць зарэгiстравана. Пасля атрымання пасведчання аб рэгiстрацыi кватэры жыллё пераходзiць у заклад банку да таго часу, пакуль запазычанасць не будзе пагашана.
 
Практычна нерэальным становiцца i атрыманне крэдыту на набыццё аўтамабiля. У тым аддзяленнi, дзе такiя крэдыты яшчэ даюць, абавязковымi ўмовамi з’яўляюцца: не большы за 5 гадоў тэрмiн эксплуатацыi аўто, наяўнасць уласных сродкаў не менш за 30 працэнтаў ад яго кошту (калi аўтамабiль новы, не менш за 20 працэнтаў), плацежаздольнасць крэдытаатрымальнiка i забеспячэнне абавязацельстваў па вяртаннi крэдыту i выплаце працэнтаў (паручыцельства, заклад нерухомасцi альбо гарантыйны грашовы дэпазiт). Пры гэтым крэдыт даецца пакуль толькi ў беларускiх рублях — пад 25 працэнтаў (з сённяшняга дня) гадавых на 5-7 гадоў i сума яго не можа перавышаць 25 тысяч долараў у эквiваленце. Каб атрымаць, напрыклад, 45 мiльёнаў на набыццё новай машыны, трэба мець заробак амаль 2 мiльёны, i штомесячны плацеж складзе каля паўтара мiльёна беларускiх рублёў.
 
У iншым аддзяленнi банка наконт аўтакрэдытавання нам адказалi зусiм дзiўна:
 

— Крэдыты даём, але грашовых сродкаў у банка пакуль няма, таму пакуль крэдыты не даём.

Не ва ўсiх банках працэнтныя стаўкi па крэдытах прывязаныя да стаўкi рэфiнансавання. Аднак гэта не азначае, што атрымаць крэдыт там лягчэй альбо яго ўмовы больш лёгкiя. Напрыклад, у адным з iх нам паведамiлi, што крэдытаванне набыцця жылля i спажывецкiх патрэб часова прыпыненае, а працэнтныя стаўкi на набыццё аўтамабiляў не нашмат адрознiваюцца ад названых вышэй: 24-26 працэнтаў ў беларускiх рублях, 22-24 працэнты ў доларах цi еўра (толькi на новыя аўто) у залежнасцi ад даходаў.
» » Нацбанк увеличил ставку рефинансирования до 12% годовых
Популярные новости