Euroline - Новости
    No Result
    View All Result
    No Result
    View All Result
    Euroline - Новости
    No Result
    View All Result

    Нашу зямлячку, якая вынайшла станік, ушануюць у Валожыне

    admin by admin
    22.03.2013
    in Беларусь
    0

    Нашу зямлячку, якая вынайшла станік, ушануюць у ВаложынеУ Валожыне з’явіцца новае месца для адпачынку і гістарычнага турызму. Завулак Паўночны ўпрыгожыць скульптурная кампазіцыя, прысвечаная вынаходніцы бюстгальтара Ідзе Разенталь.

    Ініцыятыва належыць творчай майстэрні “Іслач”. Мастакі гатовыя ўзяцца за працу, як толькі з’явяцца неабходныя сродкі.

    Гарсэты сталі невыноснымі

    – Асоба нашай зямлячкі цяпер добра вядомая прынамсі жыхарам рэгіёна, – кажа Алесь Белы. – Іда Разенталь у пэўным коле вядомая ва ўсім свеце, таму і ў Беларусі, адкуль яна родам, пра яе не варта забываць.

    Іда Кагановіч нарадзілася 9 студзеня 1886 года ў Ракаве ў яўрэйскай сям’і. Дзяўчынка была старэйшай з сямі дзяцей. У 16 гадоў паехала ў Варшаву, дзе пачала працаваць швачкай. Пасля пераезду ў ЗША Іда ўладкавалася ў атэлье. Скаргі кліентак на нязручныя гарсэты прывялі да таго, што швачка ўзялася за стварэнне камфортнай жаночай бялізны.

    Да гэтага першыя станікі ўжо атрымалі патэнты ў іншых краінах: у 1889 годзе – у Францыі, у 1891 – у Германіі, а ў 1914 – у ЗША. Але яны былі зусім не падобныя да сучасных.

    Менавіта дапрацоўкі Іды Разенталь зрабілі бюстгальтары больш зручнымі: яна запатэнтавала розныя памеры чашачак і шлейкі, што далі магчымасць рэгуляваць іх даўжыню.

    – У тыя часы станік не быў прадметам публічнага абмеркавання, – заўважае спадар Алесь. – Магчыма, таму пра вынаходніцтва ў нас не было так шырока вядома.

    Іда Разенталь – з Беларусі!

    Пра знакамітую зямлячку на Валожыншчыне пакуль нічога не нагадвае. Многія яе сваякі былі знішчаныя падчас войнаў. Тыя, хто выжыў, выехалі за мяжу.

    Шмат у якіх крыніцах вынаходніцу называюць “эмігранткай з Расіі”.

    – У нас ёсць помнік, прысвечаны ахвярам халакосту, – дзеліцца назіраннямі Алесь Белы. – Але хацелася б яшчэ, каб былі і жыццярадасныя скульптуры. Гэта ўвогуле характэрна для ўсёй Беларусі: яўрэйская культура ў манументальным мастацтве больш звязаная з трагічнымі падзеямі. Вядома, на іх забывацца нельга. Але ж ёсць і пазітыўныя рэчы, звязаныя з яўрэйскім народам. Наш помнік павінен пра гэта нагадаць.

    Два гады таму нашчадкі Іды Разенталь наведвалі Ракаў. Многія з іх цяпер жывуць у Ізраілі і ЗША.

    Помнік з крышталёвымі элементамі асвеціць вуліцу
    Макет помніка ўжо распрацаваны. Але яго маштабнасць залежыць толькі ад таго, якую суму грошай атрымаецца назбіраць.

    – Калі б мы здолелі назбіраць каля 30-35 тысяч долараў, то зрабілі б сапраўдную “цукерачку”, – кажа Віталь Рубцоў, заснавальнік ракаўскай творчай майстэрні “Іслач”. – Падрыхтавалі б не толькі помнік, але і тэрыторыю вакол яго – дарогі і лаўкі, каб тут можна было добра правесці час і самім валожынцам, і турыстам. Мы плануем збіраць грошы недзе да мая. Спадзяёмся прыцягнуць як мага больш неабыякавых людзей і арганізацый. І ўжо летам будзем вырашаць, што можна рабіць за атрыманую суму.

    Скульптурная кампазіцыя ў выглядзе ліхтара будзе зробленая з бронзы і чорнага жалеза, будзе мець крыштальныя элементы. Ліхтар упрыгожаць дзве адмысловыя чашачкі, якія будуць нагадваць пра вынаходніцтва Іды Разенталь. Недасведчанаму чалавеку скульптура не будзе зразумелая да канца – давядзецца пачытаць шыльду ля помніка.

    – Мы не баімся ўжываць крыштальныя элементы, – кажа спадар Віталь. – Не думаю, што ў некага падымецца рука іх пашкодзіць. Тым больш гэта недалёка ад нашай майстэрні, тут заўсёды шмат людзей ходзіць.

    Як нараджаўся сучасны станік: стагоддзе за стагоддзем

    Самы першы від бюстгальтара ўзнік яшчэ ў Старажытным Егіпце. Егіпцянкі насілі на грудзях шырокія палоскі з ільняной тканіны. Рымлянкі аддавалі перавагу скураным палоскам.

    Эпоха Сярэднявечча ўнесла свае карэктывы: у моду ўвайшлі вузкія гарсэты, металічная аснова якіх падтрымлівала грудзі.

    Асабліва складана было на той час іспанкам: мода дыктавала правілы на плоскае жаночае цела. Дзяўчынкі з ранняга ўзросту насілі спецыяльныя свінцовыя пласціны, якія не давалі грудзям расці.

    У канцы 19 стагоддзя дактары пачалі дбаць пра жаночую гігіену і аб’явілі сапраўдную вайну гарсэтам. Нязручнае адзенне не давала правільна развівацца грудзям і нават унутраным органам. Гэтую ідэю адразу падхапілі феміністкі, якія змагаліся за раўнапраўе жанчын і мужчын у грамадстве.

    У той жа час узніклі сучасныя станікі. Францужанка Эрмінэ Кадоль прымацавала да палоскі тканіны лямкі, якія дапамагалі бюстгальтару трымацца на плячах. Новы прадмет гардэроба доўга не меў папулярнасці.

    Новыя элементы ў распрацоўку станіка ўнесла і наша зямлячка Іда Разенталь. Да таго ж яна стала вынаходніцай спецыяльнага бюстгальтара для кормячых мам, які расшпільваецца спераду.

    Previous Post

    \»Яндекс\» стал акционером Facebook

    Next Post

    Николя Саркози предъявили обвинение

    Next Post

    Николя Саркози предъявили обвинение

    Добавить комментарий Отменить ответ

    Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

    Свежие записи

    • Хакеры взломали «Аэрофлот»
    • Трамп заявил, что США и ЕС заключили торговую сделку
    • Из-за жары в Европе за 10 дней умерли 2,3 тысячи человек
    • Умер актёр Майкл Мэдсен
    • В ДТП в Испании погиб футболист \»Ливерпуля\» Диогу Жота

    Архивы

    • Июль 2025
    • Май 2025
    • Апрель 2025
    • Март 2025
    • Февраль 2025
    • Январь 2025
    • Декабрь 2024
    • Ноябрь 2024
    • Октябрь 2024
    • Сентябрь 2024
    • Август 2024
    • Июль 2024
    • Июнь 2024
    • Май 2024
    • Апрель 2024
    • Март 2024
    • Февраль 2024
    • Январь 2024
    • Декабрь 2023
    • Ноябрь 2023
    • Октябрь 2023
    • Сентябрь 2023
    • Август 2023
    • Июль 2023
    • Апрель 2023
    • Январь 2023
    • Декабрь 2022
    • Ноябрь 2022
    • Октябрь 2022
    • Сентябрь 2022
    • Июль 2022
    • Июнь 2022
    • Февраль 2021
    • Декабрь 2020
    • Ноябрь 2020
    • Сентябрь 2020
    • Август 2020
    • Июль 2020
    • Июнь 2020
    • Май 2020
    • Апрель 2020
    • Март 2020
    • Февраль 2020
    • Январь 2020
    • Сентябрь 2019
    • Октябрь 2018
    • Сентябрь 2018
    • Август 2018
    • Апрель 2018
    • Март 2018
    • Февраль 2018
    • Январь 2018
    • Ноябрь 2017
    • Октябрь 2017
    • Июль 2017
    • Июнь 2017
    • Апрель 2017
    • Март 2017
    • Февраль 2017
    • Январь 2017
    • Сентябрь 2016
    • Май 2016
    • Апрель 2016
    • Февраль 2016
    • Декабрь 2015
    • Июнь 2015
    • Май 2015
    • Апрель 2015
    • Март 2015
    • Февраль 2015
    • Январь 2015
    • Декабрь 2014
    • Ноябрь 2014
    • Октябрь 2014
    • Сентябрь 2014
    • Август 2014
    • Июль 2014
    • Июнь 2014
    • Май 2014
    • Апрель 2014
    • Март 2014
    • Январь 2014
    • Декабрь 2013
    • Ноябрь 2013
    • Октябрь 2013
    • Июль 2013
    • Май 2013
    • Апрель 2013
    • Март 2013
    • Февраль 2013
    • Ноябрь 2012
    • Октябрь 2012
    • Сентябрь 2012
    • Август 2012
    • Июль 2012
    • Июнь 2012
    • Май 2012
    • Апрель 2012
    • Март 2012
    • Февраль 2012
    • Январь 2012
    • Декабрь 2011
    • Ноябрь 2011
    • Октябрь 2011
    • Сентябрь 2011
    • Август 2011
    • Июль 2011
    • Июнь 2011
    • Май 2011
    • Апрель 2011
    • Март 2011
    • Февраль 2011
    • Январь 2011
    • Декабрь 2010
    • Ноябрь 2010
    • Октябрь 2010
    • Сентябрь 2010
    • Август 2010
    • Июль 2010
    • Июнь 2010
    • Май 2010
    • Апрель 2010
    • Март 2010
    • Февраль 2010
    • Январь 2010
    • Декабрь 2009
    • Ноябрь 2009
    • Октябрь 2009
    • Сентябрь 2009
    • Август 2009
    • Июль 2009
    • Июнь 2009
    • Май 2009
    • Апрель 2009
    • Март 2009
    • Февраль 2009
    • Январь 2009
    • Декабрь 2008
    • Ноябрь 2008
    • Октябрь 2008
    • Сентябрь 2008

    Рубрики

    • Рубрик нет

        © 2025 JNews - Premium WordPress news & magazine theme by Jegtheme.

        No Result
        View All Result

            © 2025 JNews - Premium WordPress news & magazine theme by Jegtheme.