20 траўня 1954 г., з Мюнхена пачалося вяшчанне беларускай рэдакцыі «Радыё Вызваленне».
Радыё Вызваленне было створана ў 1953 г, беларуская рэдакцыя ў 1954 г.
«Радыё Вызваленне» было адным з праектаў створанага пры падтрымцы Дзярждэпартамента ЗША ў 1951 годзе Амерыканскага камітэта вызвалення народаў Расіі ды Каардынацыйнага цэнтра антыбальшавіцкай барацьбы (1952, Мюнхен). Але тады гэта былі часы халоднай вайны.
У склад першай беларускай рэдакцыі ўвайшлі: Вінцэнт Жук-Грышкевіч (кіраўнік), Пётра Сыч (намеснік), Янка Ліманоўскі, Сымон Кабыш (Кандыбовіч), Лявон Карась.
Напачатку гэта былі 15-хвілінныя перадачы 24 разы на суткі.
Сёння Беларуская рэдакцыя Радыё Свабоды гэта не толькі радыё, але і сайт, і Бібліятэка Свабоды, што выпускае кнігі і кампакт-дыскі.
Акурат да 55-х угодкаў выйшла 15-я кніга серыі «Адзін дзень з жыцьця палітвязьня», у якой сабрана 41 гісторыя палітвязня з найноўшай гісторыі Беларусі.
Віншуем калегаў!