14 траўня на прэс-канферэнцыi ў Мiнску старшыня Федэрацыi хакею Беларусi Уладзiмiр Навумаў заявiў аб намеры запрасiць на Беларусь легендарнага канадскага хакеiста Уэйна Грэцкi (на фота справа). TUT.BY задаўся пытаннем: якiх яшчэ сусветных знакамiтасцяў з беларускiмi каранямi варта запрасiць на iх гiстарычную радзiму, i хто з iх ужо пабываў у Беларусi?
«Мы жадаем запрасiць Уэйна Грэцкi, продкi якога родам з Гродзенскай вобласцi, адведаць гiстарычную радзiму. Мы ўжо гутарылi з iм з гэтай нагоды. З боку Грэцкi i ягонай сям’i ёсць зацiкаўленасць, таму не выключана, што ён хутка прыедзе ў Беларусь», — цытуе словы Навумава БЕЛТА.
Уэйн Грэцкi (нарадзіўся ў 1961 г. у Брэнтфардзе), якога многiя лiчаць найлепшым гульцом у гiсторыi Нацыянальнай хакейнай лiгi, мае беларускiя, украiнскiя i, магчыма, польскiя каранi. Дакладна вядома, што ягоны дзядуля па мячы (па лiнii бацькi) прыехаў у Канаду з тэрыторыi сучаснай Беларусi, аб чым бацька Уэйна Ўолтэр Грэцкi напiсаў ва ўласнай аўтабiяграфii. Кiм сябе лiчыць сам хакеiст? У 1999 годзе на прэс-канферэнцыi з нагоды ўключэння Грэцкi ў Залу хакейнай славы, ён сказаў: «Дзякаваць Богу, я паляк».
Заводзячы размову аб зорках кiнематографу, якiя маюць беларускiя каранi, найперш прыгадваецца цi не самая славутая сямейная дынастыя Галiвуду — бацька i сын Кiрк i Майкл Дугласы (на фота).
«Гладыятар кiно» Кiрк Дуглас прыйшоў на свет у 1916 годзе ў амерыканскiм Амстэрдаме (штат Нью-Ёрк) пад iмем Iсур Данiловiч. А вось ягоны бацька Гершэль Данiловiч нарадзiўся ў Чавусах на Магiлёўшчыне (паводле iншай iнфармацыi, у Гомелi) ў 1884 годзе, а ў 1908-м разам з маладой жонкай Брайнай перабраўся за акiян. У Штатах габрэйская сям’я з Беларусi амерыканiзавала прозвiшча. Так Данiловiчы ператварылiся ў Дэмскiх. Дуглас — сцэнiчнае прозвiшча Кiрка, якое стала родным для ягонага сына Майкла.
Колькi гадоў назад у ЗША мне распавялi цiкавую гiсторыю. На пачатку 1990-х, калi ў Штатах толькi з’явiлася амбасада незалежнай Беларусi i распачалiся сустрэчы з эмiгранцкiмi коламi, нехта прапанаваў запрасiць на адзiн з прыёмаў Кiрка Дугласа, бацькi якога паходзiлi з Беларусi. Iдэя ўсiм спадабалася, але, як толькi стала вядома, што ў ягоных жылах цячэ не беларуская, а габрэйская кроў, жаданне ў арганiзатараў адразу знiкла. Такая вось легенда…
Яшчэ адна галiвудская зорка першай велiчынi — Харысан Форд (1942, Чыкага). Маючы iрландскiх, нямецкiх i габрэйскiх продкаў, ён лiчыць сябе «iрландцам як асоба, i габрэем як акцёр», а часам i «рускiм». Тым часам, ягоныя бабуля i дзядуля па кудзелi (па матчынай лiнii) — Ганна i Гары Нiдэльманы — эмiгравалi ў ЗША з Мiнску, якi на пачатку ХХ стагоддзя быў губернскiм горадам Расiйскай iмперыi.
Цалкам верагодна, што менавiта з Беларусi перабралiся ў Новы Свет бацькi майстра кiнапародыяў i фiльмаў-фарсаў Мэла Брукса. Сам Мэлвiн Камiнскi нарадзiўся ў Нью-Ёрку ў 1926-м, а вось сям’я ягонай мацi была родам з Вiленскай губернi — этнiчна беларускiх земляў.
Суперпапулярнага амерыканскага тэле — i радыёвядоўца Лары Кiнга (1933, Нью-Ёрк), на рахунку ягога iнтэрв’ю з самымi вядомыi людзьмi сучаснасцi, насамрэч клiчуць Лорэнс Харвi Зэйгель. Журналiст нарадзiўся ў Бруклiне, куды ягоныя бацькi прыехалi з Мiнска i Пiнска.
Слынны амерыканскi мадэльер i бiзнэсовец Ральф Ларэн (1939, Нью-Ёрк) таксама мае дачыненне да Беларусi. Зусiм нядаўна ён распавёў журналiстам, што ў 1920 гадах ягоны дзед Шлёма Лiфшыц разам з дачкой Марыяй i сынам Франкам пакiнулi родны Пiнск i накiравалiся ў Амерыку. Мацi Ларэна нарадзiлася ў Гродне. «Мае бацькi заўсёды казалi, што Пiнск — вялiкi горад, а Горадня — нешта накшталт паселiшча», — прыгадваў неяк мадэльер (на фота).
З лiстапада 2007-га па студзень 2009-га генпракурорам ЗША ў адмiнiстрацыi Джорджа Буша-малодшага быў аўтарытэтны юрыст i суддзя Майкл Мьюкейсi (Нью-Ёрк, 1941). Ягоны бацька нарадзiўся ў мястэчку пад Баранавiчамi i ў 1921 годе імiграваў ў Штаты, дзе ягонае прозвiшча трансфармавалася з Мукасея ў Мьюкейсi.
Бацькi амерыканскага навукоўца Шэлдана Лi Глэшоў (1932, Нью-Ёрк), лаўрэата Нобелеўскай прэмii па фiзiцы за 1979 год, у самым пачатку ХХ стагоддзя прыбылi ў ЗША з Бабруйску. Апроч яго яшчэ двое амерыканскiх фiзiкаў-нобелеўскiх лаўрэатаў маюць повязь з Беларуссю. Бацька Марцiна Льюiса Перла (прэмiя за 1995 год) родам з Пружанаў, а Алана Джэя Хiгера — з Вiцебска.
Хто са знакамiтасцяў ужо адведваў Беларусь
Цяперашнi прэзiдэнт i былы прэм’ер-мiнiстр Iзраiля, лаўрэат Нобелеўскай прэмii мiру-1994 Шымон Перэс (на фота) нарадзiўся ў 1923 годзе ў «беларускай калысцы сiянiзму» — вёсцы Вiшнёва пад Валожынам. Ягоны бацька iмiграваў у Палесцiну ў 1931 годзе, а сам Шымон ужо ў рангу iзраiльскага палiтыка двойчы адведваў Беларусь — у 1992 i 1998 гадах. Кажуць, у Вiшнёва, у двары, дзе калiсьцi стаяла хата Перскiх, ацалеў iхнi калодзеж. На вясковых жа могiлках па-ранейшаму знаходзiцца магiла прадзеда — Шымона Перскага.
У кастрычнiку 2007 ў правiнцыйным Пiнску нечакана з’явiўся прэзiдэнт i генеральны дырэктар кампанii Microsoft Стыў Балмер. Менавiта тут калiсьцi жылi ягоны прадзед i дзед па мацi. У Пiнску Балмер з сястрой адведалi мясцiны, звязаныя з габрэйскай гiсторыяй горада. На мясцовых могiлках Балмерам паказалі месца пахавання іхняга прадзеда.
Расійскі акадэмік Жарэс Алфёраў, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы-2000 нарадзіўся ў 1930 годзе ў Віцебску і да 1948-га жыў і вучыўся ў Мінску. Ягоная далейшая біягафія звязаная з Расіяй, але і пра сваю радзіму навуковец не забываецца. Алфёраў, вядомы як апалагет палітыкі прэзідэнта Лукашэнкі, не толькі рэгулярна бывае ў Беларусі, але і заснаваў тут аддзяленне Міжнароднага Алфёраўскага фонда падтрымкі адукацыі і навукі.
Мiнулай восенню ў Беларусь прыехала амерыканская акторка Лiза Кудроў, вядомая па суперпапулярным серыяле Friends. Яна не хацела афiшаваць вiзiт, аднак распавяла, што здымае дакументальны фiльм пра сваю сям’ю, а ейныя бабуля i дзядуля — эмiгранты з беларускага мястэчка Iўе.