На сёньня праваабаронцы адсочваюць крымінальныя справы, распачатыя перад і пасьля правядзеньня акцыі пратэсту па выніках прэзыдэнцкіх выбараў. Па справе аб масавых беспарадках на сёньняшні дзень вядома, што падазраванымі зьяўляюцца 17 чалавек. Тры чалавекі, затрыманыя прэвэнтыўна, падазраюцца ў асабліва злосным хуліганстве. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар “Вясна” і карэспандэнт \»Газеты.Ru\» у Менску.
Паводле “Вясны”, падазраюцца па крымінальнай справе па артыкуле 293, частках 1 і 2, Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь \»Масавыя беспарадкі\»:
1. Някляеў Уладзімер — кандыдат у прэзыдэнты
2. Саньнікаў Андрэй — кандыдат у прэзыдэнты
3. Кастусёў Рыгор — кандыдат у прэзыдэнты
4. Атрошчанкаў Аляксандр — прэс-сакратар перадвыбарнага штабу А. Саньнікава
5. Міхалевіч Аляксей — кандыдат у прэзыдэнты
6. Рымашэўскі Віталь — кандыдат у прэзыдэнты
7. Севярынец Павел — давераная асоба кандыдата В. Рымашэўскага
8. Бандарэнка Зьміцер — каардынатар грамадзянскай кампаніі \»Эўрапейская Беларусь\»
9. Халіп Ірына — журналістка, жонка Андрэя Саньнікава
10. Радзіна Натальля — журналістка, рэдактар інтэрнэт-сайту charter97.org
11. Лябедзька Анатоль — старшыня Аб\’яднанай грамадзянскай партыі
12. Палажанка Анастасія — намесьнік старшыні \»Маладога Фронту\»
13. Дзьмітрыеў Андрэй — кіраўнік перадвыбарнага штабу У. Някляева
14. Фядута Аляксандр — палітоляг, адзін з каардынатараў перадвыбарнага штаба У. Някляева
15. Статкевіч Мікалай — кандыдат у прэзыдэнты
16. Класкоўскі Аляксандар — былы супрацоўнік міліцыі
17. Кобец Уладзімер — кіраўнік перадвыбарнага штаба А. Саньнікава
Артыкул 293 \»Масавыя беспарадкі\»
1. Арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаюцца гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, зьнішчэннем маёмасьці, узброеным супрацівам прадстаўнікам улады, —
караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад пяці да пятнаццаці гадоў.
2. Удзел у масавых беспарадках, які палягаў у непасрэдным зьдзяйсьненьні дзеяньняў, названых у частцы першай дадзенага артыкулу, — караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў.
Крымінальная справа па артыкуле 339 ч.3 Крымінальнага кодэкса \»Хуліганства\»:
1. Дашкевіч Зьміцер — старшыня \»Маладога Фронту\»
2. Лобаў Эдуард — актывіст \»Маладога Фронту\»
3. Лазар Дзяніс — актывіст \»Маладога Фронту\»
Затрыманыя прэвэнтыўна, 18 сьнежня.
Артыкул 339 \»Хуліганства\»
1. Наўмысныя дзеяньні , якія груба парушаюць грамадзкі парадак і выяўляюць відавочную непавагу да грамадзтва, што суправаджаюцца ўжываньнем гвалту або пагрозай яго ўжываньня альбо зьнішчэньнем або пашкоджаньнем чужой маёмасьці альбо якія вызначаюцца выключным цынізмам (хуліганства), —
2. Хуліганства, зьдзейсьненае паўторна, альбо групай асоб, альбо зьвязанае з супрацівам асобе, якая прыпыняе хуліганскія дзеяньні, альбо спалучанае з прычыненьнем меней цяжкага цялеснага пашкоджаньня (злоснае хуліганства)
3. Дзеяньні, прадугледжаныя часткамі першай або другой дадзенага артыкулу, зьдзейсьненыя з ужываньнем зброі, іншых прадметаў, якія выкарыстоўваюцца ў якасьці зброі для прычыненьня цялесных пашкоджаньняў, ужываньнем выбуховых рэчываў або выбуховых прыладаў альбо зьдзейсьненыя з пагрозай іх ужываньня, пры адсутнасьці прыкмет больш цяжкага злачынства (асабліва злоснае хуліганства) —
Караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.